устрэчу з дзецьмі і педагогамі напярэдадні Дня настаўніка ў сталічнай сярэдняй школе № 47 імя В.С.Мічурына Ленінскага
раёна правёў дырэктар Аналітычнага цэнтра EcooM член грамадска-кансультацыйнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Мусіенка (https://t.me/nastgaz/13797)
📚 Сустрэча адбылася ў рамках дыялогавай пляцоўкі "Беларусь. 30 гадоў стварэння". Нагодай для мерапрыемства паслужыла ў тым ліку прэзентацыя кнігі "Суперпазіцыя. Паралельныя светы", якая толькі што ўбачыла свет: аўтарам яе тэкстаў стаў Сяргей Мусіенка. Кніга прысвечана развіццю незалежнай Беларусі за апошнія 30 гадоў.
На сустрэчу ў 47-ю школу сабраліся маладыя педагогі, настаўнікі гісторыі і навучэнцы педагагічных класаў з кожнай установы адукацыі раёна. Гаворка ішла пра новую кнігу, пра адказнасць настаўнікаў у наш неспакойны час, а таксама пра высокую выхаваўчую місію педагога.
— Работа над кнігай для мяне стала захапляльным пагружэннем у маладосць, — расказаў С.Мусіенка, — магчымасцю ўспомніць розныя падзеі, людзей. У кнігу я прапанаваў уключыць вытрымкі з розных друкаваных артыкулаў таго часу, цікавыя загалоўкі. Падчас нават адзін скрын газеты можа сказаць больш за любыя словы. А такіх скрынаў тут каля 400, плюс вялікая колькасць цікавых спасылак на розныя артыкулы.
✔️ Сяргей Мусіенка падарыў школе экзэмпляры кнігі са сваім подпісам, ахвотна адказваў на пытанні педагогаў і вучняў. Падчас сустрэчы кожны адкрыў для сябе шмат новага з гісторыі нашай суверэннай дзяржавы. Дарэчы, менавіта гэтую школу калісьці скончыў і сам Сяргей Рыгоравіч.
— Ён заўсёды дарагі госць для нас, — падзялілася дырэктар школы Алена Абазоўская. — Сустрэча была карысная ўсім, асабліва маладым педагогам, якім трэба будзе выхоўваць наша новае пакаленне.

раскрыть » / « свернуть